Ваенны камісар Гомельскай вобласці, за «абразы» якога цяпер судзяць людзей.

Ваенны камісар Гомельскай вобласці, за «абразы» якога цяпер судзяць людзей.

Гомельскі абласны суд 10 лютага асудзіў 36-гадовага жыхара Рэчыцы Ігара Краўцова да трох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за абразу ў каментарах Лукашэнкі, ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава і распальванне сацыяльнай варожасці. Такі прысуд вынес суддзя Аляксандр Піскуноў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Згодна з матэрыяламі справы ўдзельнік групавога чата ў жніўні 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона нібыта размяшчаў са свайго акаўнта паведамленні з заклікамі да фізічнага гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Ён жа 15 жніўня 2020 года і 12 лютага 2021 года ў Telegram-чаце нібыта размясціў абразлівыя каментары на адрас Лукашэнкі, а таксама ваеннага камісара Гомельскай вобласці ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. 

На мінулым тыдні за каментары пра тых жа Крываносава, Лукашэнку і іншых чыноўнікаў асудзілі да двух гадоў калоніі жыхара Веткі, прозвішча якога пакуль праваабаронцам невядомае.

Паводле абвінавачвання, у лютым-красавіку 2021 года веткаўчанін пакідаў у «Аднакласніках» пад пастамі свайго інтэрнэт-сябра абразлівыя каментары. Усяго мужчыну інкрымінавалі 13 эпізодаў «злачыннай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Жыхару Віцебска далі два гады «хатняй хіміі» за абразу мінскай суддзі

Жанчыну, якую адправілі на «хатнюю хімію» за каментарый з эмодзі-гаўняшкай, зноў асудзілі за абразу міліцыянта

Кавэзэшніка з Пінска будуць судзіць за жарт-абразу ў тэлеграм-канале

Жыхару Брэста далі два гады «хіміі» за абразлівы каментар да фота Уладзіміра Караніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0