Беларусь у ім заняла 146 месца са 167. Па занятым месцы пазіцыя нават палепшылася на два радкі ў параўнанні з мінулым годам. Аднак пры гэтым індэкс дэмакратыі ў краіне за апошні год знізіўся з 2,59 да 2,41.

У апошнія гады Беларусь канкурыруе ў гэтым рэйтынгу з афрыканскімі краінамі, такімі як Судан і Гвінея. Паводле індэксу дэмакратыі, Беларусь абышлі не толькі суседзі (Украіна — 86 месца, Расея — 124 месца), але і такія краіны Цэнтральнай Азіі, як Кыргызстан і Казахстан.

Згодна з гэтым рэйтынгам, дэмакратыямі лічацца краіны, якія маюць адзнаку вышэйшую за 6 балаў.

Першае месца ў рэйтынгу сёлета заняла Нарвегія (9,75 бала), за ёй ідуць Новая Зеландыя (9,37), Фінляндыя (9,27), Швецыя (9,26), Ісландыя (9,18) і Данія (9,09).

Паводле звестак EUI, толькі 45,7 адсотка насельніцтва планеты жыве цяпер у дэмакратычных дзяржавах. У 2021 годзе індэкс дэмакратыі паводле гэтай версіі зноў апусціўся да рэкордна нізкай адзнакі з 2006 года, калі даследаванні сталі праводзіца. Годам раней у дэмакратыях жылі яшчэ 49,4 адсотка сусветнага насельніцтва.

Пры гэтым толькі 6,4 адсотка людзей жывуць у «паўнавартасных дэмакратыях», у лік якіх уваходзяць большасць краін Еўрасаюза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру