Аляксей Багданаў. Фота: АНТ.

«Мы, безумоўна, працягнем і ў 2022 годзе рэгуляванне цэнаў, якое ў нас сёння ёсць: абмежаваныя ўзровень рэнтабельнасці вытворцы і ўзровень гандлёвай надбаўкі.

Больш за 10% рэнтабельнасці і больш за 30% гандлёвай надбаўкі нельга. Будуць карацца штрафамі тыя парушальнікі, якія трапяцца на такім парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні», — сказаў Багданаў.

Таксама, па яго словах, будуць прымацца захады жорсткага цэнавага рэгулявання на тыя таварныя групы, якія засведчаць імклівы рост у цане. Напрыклад, як гэта было з гароднінай ці наборам для баршча.

«Мы пастараемся разам з усімі зацікаўленымі ведамствамі максімальна забяспечыць унутраны рынак айчыннай прадукцыяй. Долю яе будзем павялічваць. Гэта дазволіць стрымаць інфляцыю, бо мы самі яе вырабілі, яна апрыёры танней і не так разагравае рынак.

Акрамя таго, у нас ёсць шырокі спектр антыманапольных функцый. Мы будзем і далей адсочваць цэнавыя змовы, картэльныя змовы, каб гэтага не адбывалася», — дадаў кіраўнік МАРГ.

Ён адзначыў, што нядаўна ў Лукашэнкі абмяркоўваўся новы ўказ «Аб удасканаленні сістэмы дзяржаўных закупак». У ім закладзены яшчэ адзін механізм: да дзяржаўных закупак не будуць дапускацца афіліяваныя асобы, якія могуць уступаць у цэнавыя змовы і гуляць на павышэнне пры закупцы тых ці іншых тавараў.

Чытайце таксама:

Белстат: За год цэны на прадукты выраслі на 12 працэнтаў

«Краіна страчвае магчымасці развіцця». Эканамісты пра тое, што будзе з цэнамі і заробкамі беларусаў у 2022 годзе

МАРГ знайшоў, хто завышае цэны на гародніну. Буйным сеткам далі штрафы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру