«Амерыканскія грамадзяне павінны з'ехаць цяпер жа», — заявіў ён.

У сваю чаргу Дзярждэп ЗША заявіў, што амерыканскім грамадзянам варта пакінуць Украіну усімі даступнымі відамі транспарту, паведамляе РБК-Украіна.

«Грамадзянам ЗША не варта ездзіць ва Украіну. Тым, хто знаходзіцца ва Украіне, варта з'ехаць цяпер, выкарыстоўваючы камерцыйныя ці іншыя даступныя для прыватных асоб варыянты транспарціроўкі», — гаворыцца ў заяве.

У Дзярждэпе папярэдзілі, што ўлады ЗША не змогуць эвакуяваць сваіх грамадзян з Украіны ў выпадку ваенных дзеянняў, якія могуць пачацца «ў любы момант».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0