Фота: Reuters.com

Фота: Reuters.com

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежнай палітыцы і бяспецы Жазэп Барэль адправіў адзіны адказ ЕС на ліст міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова, у якім той прасіў адказаць кожную краіну Еўропы асобна на пытанні, звязаныя з міжнароднай бяспекай, піша Deutsche Welle.

«У Еўрасаюза адзіная знешняя палітыка і палітыка бяспекі, і наша мэта — дзейнічаць сумесна па ўсіх ключавых пытаннях. Гэта ўключае ў сябе і скаардынаваныя адказы на лісты, калі спатрэбіцца. Толькі тыя, хто хоча раз'яднаць нас, маглі б паставіць пад сумнеў гэтае рашэнне», — падкрэсліў Барэль. Ён адзначыў, што гэтае рашэнне прынялі ўсе 27 краін-удзельніц ЕС.

З нагоды зместу ліста ў паведамленні ведамства гаворыцца толькі, што ў ім ёсць адказы на ўзнятыя Лаўровым пытанні, а таксама пацвярджаецца гатоўнасць Еўрасаюза «працягваць дыялог з Расіяй, каб умацоўваць усеагульную бяспеку». Паводле агенцтва AFP, Барэль у сваім лісце заклікаў Маскву неадкладна адвесці войскі ад мяжы з Украінай і вывесці расійскіх ваенных з Беларусі.

А для абмеркавання пытанняў бяспекі «прыдатнымі форумамі» з'яўляюцца АБСЕ, Рада Расія — НАТА і іншыя існуючыя пляцоўкі, цытуе агенцтва адказ Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0