З гэтага дня ў людзей, што прыбываюць у Фінляндыю з-за межаў ЕС і Шэнгенскай зоны, больш не будуць патрабаваць негатыўны вынік тэсту на каранавірус, паведамляе yle.fi.

Рашэнне тычыцца ў тым ліку грамадзян Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, ЗША і Турцыі.

Разам з тым застаецца патрабаванне, згодна з якім падарожнік павінен на мяжы паказаць даведку аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі ухваленымі СААЗ прэпаратамі або аб перанесеным на працягу шасці месяцаў кавідзе.

Патрабаванне тычыцца асоб, якія нарадзіліся ў 2006 годзе або старэйшых.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру