У траіх чалавек падчас вобшуку былі знойдзеныя ўлёткі з агітацыяй супраць рэферэндуму, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Следчага камітэта.

Прыйшлі ж да іх, паводле следчых, таму што ў студзені 45-гадовы мужчына і двое жанчын неаднаразова наносілі надпісы «экстрэмісцкага характару» на паштовыя скрыні ў пад'ездах. У снежні на вуліцы Арлоўскай у Мінску яны сарвалі дзяржаўны сцяг з флагштока каля крамы. Затым спалілі яго, здымаючы ўчынак на мабільны.

Паведамляецца, што падчас ператрусаў у іх кватэрах канфіскавана мноства ўлётак з заклікамі аб зрыве рэферэндуму шляхам псавання бюлетэняў. А перад затрыманнем яны раскідалі такія улёткі ў пад'ездах дамоў на вуліцы Карастаянавай.

СК зазначае, што мужчына атрымаў электронныя версіі ўлётак ад адміністратара аднаго з экстрэмісцкіх чатаў, пасля чаго самастойна раздрукаваў.

У дачыненні да гэтых людзей распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 191 КК (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, праву на ўдзел у рэферэндуме; пакаранне — абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў). Яны змешчаныя пад варту.

«Вясна» паведаміла, што пад апісанне падыходзяць раней затрыманыя Анатоль Латушка, Лілія Ананян, Алена Маліноўская. Усе яны былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Вядома, што Анатоля збівалі пасля затрымання.

СК таксама паведамляе, што «аналагічнае злачынства» здзейсненае ў Фрунзенскім раёне.

59-гадовая жанчына, што працуе ў дзіцячым садку, вырабіла ўлёткі з заклікамі аб зрыве рэферэндуму. Такая ўлётка была выяўленая ў пад'ездзе жылога дома. Падчас агляду яе працоўнага месца канфіскаваныя ўлёткі з заклікамі псаваць бюлетэні.

Станіслаў Шушкевіч: Новая Канстытуцыя ‒ гэта вяртанне ў савецкія часы

«Рэспубліканскі рэферэндум — тэст на вызначэнне ўзроўню залежнасці ад азартных гульняў» і іншыя кур'ёзы на сайтах дзяржустаноў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0