Міністр ЖКГ: Рэзкага павышэння тарыфаў на камунальныя паслугі не чакаецца
Рэзкага павышэння ўзроўню тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі не чакаецца. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель перад падагульняючай калегіяй ведамства.
«Намі падрыхтаваныя ўжо прапановы, у тым ліку па тарыфнай палітыцы на 2023 год. На 2022 год тарыфная палітыка ўжо прынятая. Безумоўна, будзем працаваць у рамках 5-даляравага калідора (рост тарыфаў на паслугі ЖКГ не можа перавышаць $5 за год). Мы прымаем усе намаганні для таго, каб гэта ўтрымліваць, а гэта насамрэч даволі няпроста, але ўсе задачы вырашальныя», — адзначыў кіраўнік ведамства.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ