Усе фота: depositphotos.com.

Раней караблі будавалі з дрэва. У моры на днішча судна наліпала столькі малюскаў, што карабель прасядаў. Водарасці і насякомыя псавалі дрэва.

Цяпер круізныя, грузавыя і ваенныя судны робяць з металу, яму насякомыя не пагроза. Але ж марскія арганізмы ўсё роўна прымацоўваюцца да суднаў і запавольваюць іх рух. А запавольванне руху павышае расход паліва. У планетарным маштабе гэта — агромныя страты.

У старажытныя часы корпус суднаў абабівалі меддзю, і тады марскія стварэнні да яго ўжо не ліплі. Цяпер жа ёсць больш тэхналагічныя рашэнні. Сярод іх — спецыяльная фарба, у складзе якой — аксід медзі. Пры пакаёвай тэмпературы гэтая фарба набывае чырвоны колер, адсюль і чырвоная афарбоўка часткі корпусаў суднаў. Цікава, што цяпер тэхналогіі дазваляюць вырабляць фарбы з аксідам медзі любога колеру, але ж традыцыйна днішча робяць менавіта чырвоным.

Такой фарбы на судне хапае на два-тры гады. Яна павольна змываецца з корпуса, рэчывы з утрыманнем медзі вымываюцца.

У апошнія гады створаныя і больш трывалыя фарбы для такіх мэтаў, іх вырабляюць на базе тэфлону ці крэмнію.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру