Уладзімір Мацкевіч. 

«Мацкевіч — гэта чалавек, без якога нацыя не адбудзецца. Ён — буйны мысляр, сапраўдны філосаф, палітолаг. Арыштаваны ён, што называецца, за словы», — сказаў Быкаў.

Пакуль Мацкевіч трымае звычайную галадоўку, але калі яго патрабаванні не будуць выкананыя, то ён плануе пачаць сухую, гэта значыць, «па сутнасці, самагубчую», адзначыў Быкаў.

«Вялікая колькасць людзей схільная да кампрамісу. Дык вось Мацкевіч да кампрамісу не схільны. Ён не з тых людзей, каго можна зламаць або запалохаць.

Мне здаецца, Мацкевіч, гэта рэдкі прыклад нязломнага мысляра. І вядома, да яго лёсу я прыглядаюся і з жахам, і з захапленнем. І я вельмі спадзяюся, што свет не дапусціць яго гібелі», — сказаў Дзмітрый Быкаў.

Ён таксама ўспомніў Аляксандра Фядуту, які 12 красавіка 2021 года быў затрыманы ў Маскве. Разам з палітыкам Рыгорам Кастусёвым і беларускім адвакатам з ЗША Юрыем Зянковічам ён абвінавачваецца ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту і падрыхтоўцы замаху на Лукашэнку.

«Фядута да гэтага часу, будучы цяжка хворым, знаходзіцца ў турме. За што, зусім незразумела. Арыштаваны ў Маскве. І гэта ганьба для нас для ўсіх. Тое, што Мацкевіч і Фядута, знаходзяцца ў зняволенні, гэта страшны дыягназ краіне», — сказаў Дзмітрый Быкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру