Фота: depositphotos.com.

У студзені «Газпром» паставіў у краіны ЕС 11,4 мільярды кубічных метраў газу — на 41% менш, чым у студзені мінулага года. Адначасова краіны Еўрасаюза набылі 11 мільярдаў кубаметраў звадкаванага газу, якія ў Еўропу вязуць па моры з усяго свету. Рашэнне дапамагчы Еўропе газам прыняў нават урад Японіі.

На сёння звадкаваны газ пакрывае ўжо 37% патрэб краін Еўрасаюза ў блакітным паліве, піша businessinsider.com.pl.

Змены на рынку — вынік таго, што значна павялічылася колькасць караблёў на трансатлантычных маршрутах паміж ЗША і Еўропай. Гэта здарылася пасля таго, як ў снежні 2021 года цэны на газ у Еўропе моцна выраслі.

У жніўні 2021 года газаправод «Паўночны паток — 2» прайграў суд у Дзюсельдорфе, згодна з якім вытворцы газу павінны быць юрыдычна аддзеленыя ад прадпрыемстваў, што транспартуюць паліва. У адказ «Газпром» перастаў прадаваць газ па доўгатэрміновых кантрактах праз электронную гандлёвую платформу ЕТР. Газаправод «Ямал-Еўропа» стаіць незапоўнены, а па трубаправодзе праз Украіну Расія транспартуе мінімальную колькасць газу.

Назіральнікі бачаць у гэтым спробу шантажаваць Еўропу напярэдадні магчымага нападу на Украіну і змусіць урад Нямеччыны пагадзіцца на адкрыццё газаправода «Паўночны паток —2» на ўмовах Масквы.

У выніку запасу газу ў еўрапейскіх сховішчах апусціліся да рэкордна нізкага ўзроўню. Але пастаўкі звадкаванага газу з Катара, ЗША і Японіі дазволяць еўрапейскім краінам спакойна выйсці з ацяпляльнага сезону.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру