Аэрапорт «Барыспаль» у Кіеве. Фота: Nemirovsky / depositphotos.com.

Ізраіль вывозіць сем'і дыпламатаў з Украіны і рэкамендуе не наведваць гэтую краіну.

Аўстрыя заклікала сваіх грамадзян устрымацца ад паездак ва Украіну.

Вялікабрытанія аб'явіла аб эвакуацыі сваіх супрацоўнікаў з Кіева.

Паўднёвая Карэя ўвяла забарону на наведванне Украіны, а Латвія, Нарвегія, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Эстонія і Японія заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць гэтую краіну.

У той жа час Еўракамісія паведаміла, што Еўрасаюз пакуль не збіраецца эвакуяваць сваіх грамадзян з Украіны.

Украінскія ўлады таксама захоўваюць спакой. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў заявіў, што падстаў для эвакуацыі сакрэтных дакументаў з Кіева пакуль няма і ніхто нічога не вывозіць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру