Удзел у канферэнцыі прынялі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс, прэм'ер Італіі Марыа Драгі, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і старшыня Еўрапейскай рады Жан Мішэль. 

Прэс-сакратар урада ФРГ Штэфен Хебенштрайт зрабіў па выніках канферэнцыі заходніх лідараў заяву і наўпрост сказаў пра небяспеку вайны. Сітуацыя ім ацэньваецца як «вельмі, вельмі сур'ёзная».

Удзельнікі канферэнцыі пацвердзілі гатоўнасць увесці радыкальныя санкцыі супраць Расеі ў выпадку парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Мэтай дыпламатычных намаганняў з'яўляецца прымусіць Маскву пайсці на дээскалацыю. 

Журналісты амерыканскіх тэлекампаній NBC і PBS са спасылкай на двух прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі сцвярджаюць, што пачатак уварвання Расіі ў Украіну чакаецца на наступным тыдні. З іх слоў, афіцыйныя асобы ЗША чакаюць жахлівай крывавай кампаніі, якая пачнецца з двух дзён паветраных бамбаванняў і радыёэлектроннай барацьбы, за якімі рушыць уварванне з магчымай мэтай змены рэжыму.

Байдэн у найбліжэйшы час збіраецца стэлефанавацца з Пуціным. Макрон гэта збіраецца таксама зрабіць у суботу. 

«Мы гатовыя да любых дзеянняў Расіі. Калі Расія распачне нейкія дзеянні, то наш адказ будзе імгненным, а падтрымка Украіны будзе працягвацца без перапынку», — запэўніў Джэйк Сэліван, дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы, заявіўшы, што «ўварванне Расіі можа пачацца ў любы момант».

Чытайце таксама:

Многія дзяржавы заклікаюць сваіх грамадзян пакідаць Украіну ці не ехаць у яе

Ягор Лебядок: Да 2026-2028 гадоў верагоднасць вайны ў нашым рэгіёне складзе два з трох

Як Украіна робіць стаўку на беспілотнікі ў абароне ад Расіі

 Польшча, Брытанія і Украіна ствараюць новы ваенна-палітычны саюз. Што пра яго вядома?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0