«Забойства на яхце» (ЗША, 2019)

У ролях: Адам Сэндлер, Джэніфер Эністан, Люк Эванс і іншыя.

У доўгачаканым падарожжы па Еўропе паліцэйскі з Нью-Ёрка і яго жонка-цырульнік ламаюць галаву над загадкавым забойствам, якое адбылося на яхце мільярдэра.

«Дракулаў» (Расія, 2021)

У ролях: Міхаіл Галусцян, Дзяніс Васільеў, Таццяна Бабянкова і іншыя.

Расійская імперыя. Юрыст Пётр Смірноў прыязджае ў змрочны маёнтак загадкавага графа Дракулава, чые продкі родам з далёкай Трансільваніі, каб аформіць куплю дома ў Маскве.

Граф заўважае фотакартку нявесты Пятра, юнай Вары, і неадкладна зрываецца праінспектаваць сваю новую нерухомасць. Пётр занепакоены, але яго пільнасць усыпляюць служкі графа.

Праўда, неўзабаве Смірноў выяўляе, што дзяўчаты — ваўкалакі, а гэта значыць, што і іх гаспадар, граф Дракулаў, — небяспечны крывапіўца!

Пётр збягае з дэманічнай сядзібы і спяшаецца ў Маскву, каб абараніць сваю нявесту ад трохсотгадовага вампіра.

«Амерыканскі агурочак» (ЗША, 2020)

У ролях: Сэт Роген, Сара Снук, Майя Эрскін, Ёрма Такконэ, Шон Уэйлен, Джаэна Адлер і іншыя.

У цэнтры гісторыі апынецца Гершэль Грынбаум, які ў 1919 годзе пераязджае ў Амерыку і марыць пра лепшую будучыню для сваёй сям’і. Аднойчы, уладкаваўшыся працаваць на фабрыку, Грынбаум падае ў чан з кансерваванымі агуркамі, дзе праводзіць наступныя сто гадоў.

Ужо ў сучасным Брукліне Гершэль адпраўляецца на пошукі сваякоў. Але неўзабаве мужчына з трывогай высвятляе, што адзіны з жывых родных — яго праўнук Бэн, які працуе праграмістам. Грышэль яго нават зразумець не можа нармальна… 

«Шалом, папік!» (ЗША, 2020)

У ролях: Джэкі Хофман, Молі Гордан, Дэні Дэферары і іншыя.

Дзёрзкая студэнтка Даніэль аказваецца ў экстрэмальна няёмкай сітуацыі, калі на яўрэйскія памінкі, дзе яна знаходзіцца з бацькамі і сябрамі сям’і, заяўляецца яе жанаты папік.

Каб захаваць свае таямніцы, Даніэль давядзецца выкручвацца з усіх сіл, балансуючы на мяжы вар’яцтва і панікі. Аднак аказваецца, што і яе больш даросламу палюбоўніку ёсць, што хаваць. Гэтыя хаўтуры яны запомняць надоўга.

«Кніжны клуб» (ЗША, 2018)

У ролях: Даян Кітан, Джэйн Фонда, Кэндзіс Берген, Мэры Стынберген і іншыя.

Гэтая стужка расказвае гісторыю чатырох жанчын, якія адрозніваюцца адна ад адной сямейным становішчам, прафесіяй і месцам у грамадстве, але моцна сябруюць ужо больш за 30 гадоў.

Шмат у чым ім удалося так аб’яднацца дзякуючы штомесячным сустрэчам «кніжнага клуба», які яны самі арганізавалі. Кожны раз сяброўкі сустракаюцца за абмеркаваннем новага літаратурнага твора, адначасна расказваючы аб сваім асабістым жыцці. Аднойчы ў іх рукі патрапіць скандальны бэстсэлер «50 адценняў шэрага», і нечакана гэтае чытво стане падмогай сур’ёзных змен для кожнай з іх.

Чытайце яшчэ:

Фільм тыдня: «Паралельныя маці». Новая стужка Альмадовара, якой 9 хвілін апладзіравалі у Венецыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру