Ганна Сола.

Ганна Сола.

Тым не менш, гэта вельмі добры вынік, бо стартавала Ганна, пасля няўдалага выступлення ў спрынце, ажно 26-й. Яна мусіла прайсці тры штрафныя кругі — па адным на першых трох этапах, на апошнім абышлася без штрафу. Але бегла па дыстанцыі ў гэты дзень хутчэй за ўсіх.

Нагадаем, што Ганна Сола — адзіная біятланістка са зборнай Беларусі, якая не падпісала ліст спартоўцаў у падтрымку палітыкі дзяржаўных уладаў. 

Ажно сорак пазіцый па ходу гонкі адыграла і беларуска Ірына Лешчанка. Стартаваўшы 60-й, яна прыйшла 20-й. Прыступку перад ёй заняла Дзінара Алімбекава, спусціўшыся на яе з 15-га месца. 

А перамогу ў гонцы, як і ў папярэднім спрынце, здабыла нарвежка Марта Ройсланд. Яе перавага над шведкай Эльвірай Эберг, якая стала другой, была проста ашаламляльнай - 1 хвіліна і 36,5 секунды. Трэцяя — нарвежка Цірыл Экхаф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0