Пацярпелых — дзясяткі, у асноўным гэта дзяўчынкі ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў.

Сваіх ахвяр мужчына знаходзіў у сацсетках. Спачатку ён праз іх сяброў даведваўся падрабязную інфармацыю пра іхнае жыццё, а пасля пачынаў пісаць ім самім, выдаючы сябе за равесніка.

«Рассыпаючыся ў кампліментах і прызнаннях ў каханні, прасіў зрабіць яшчэ больш «нясціплыя» рэчы. Мужчына праяўляў сумнеўную актыўнасць не толькі ў віртуальным асяроддзі: вёў схаванае назіранне за ахвярамі, здымаў іх на відэа», — піша прэс-служба МУС.

Мужчына арыштаваны. Супраць яго распачатая крымінальная справа за ўчыненне распусных дзеянняў у дачыненні да асоб, якія не дасягнулі 16 гадоў.

Дарэчы, паводле інфармацыі міліцыянтаў, у некаторых выпадках бацькі ведалі пра слоўныя пагрозы і распусныя паведамленні, якія атрымлівалі іхнія дзеці, але не лічылі патрэбным умешвацца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0