Палітзняволенага Мікалая Дзядка этапавалі ў калонію
Палітзняволенага блогера, актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка 12 лютага этапавалі з магілёўскай турмы №4 у калонію, паведамляецца на ягонай старонцы ў Instagram.
У якую менавіта калонію перавялі актывіста, пакуль невядома.
Прысуд 33-гадоваму Мікалаю Дзядку вынеслі ў Мінскім гарадскім судзе 10 лістапада. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначылі пакаранне ў памеры пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дзядок не прызнаў віны ні па адным з артыкулаў.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ