Музыкі ехалі ва Украіну на канцэрт, запланаваны 14 лютага. Але на памежным пункце «Выступовічы» ўкраінскія памежнікі сказалі, што ў каманды няма падстаў для ўезду ў краіну. Ніякага дакумента гурту спачатку не давалі.

«На гарачай лініі гавораць, што няма падстаў для адмовы. А самі памежнікі не пускаюць. Пакуль што вельмі нейкі заблытаны момант. Якія падставы яшчэ патрэбныя? Афішы, два месяцы прадаюцца квіткі, усё афіцыйна, нам няма чаго хаваць» — казала менеджарка гурта Вольга.

Але ўрэшце ўсё скончылася тым, што гурт ва Украіну не пусцілі, пасля некалькі гадзін чакання яны атрымалі канчатковую адмову.

J:MOРС — беларускі рок-гурт, заснаваны ў 1999 годзе ў Мінску Уладзімірам Пугачом і Арцёмам Лядоўскім. Дыскаграфія гурта налічвае 8 студыйных альбомаў, 2 канцэртныя альбомы, 2 сінглы і некалькі зборнікаў.

Чытайце таксама:

У памежнай службе Украіны пракаментавалі адмовы ва ўездзе беларусам. Што сказалі?

«Са мной было пяць беларусаў, не прайшоў ніхто». Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго не пусцілі ва Украіну

Як перасякаць украінскую мяжу ў новых умовах? Парады ад Беларускага дома ва Украіне

«Не пусцілі мяне і двух расіян». Беларусаў строга правяраюць украінскія памежнікі, некаторым забараняюць уезд

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру