Самалёт Falcon, які належыць Рынату Ахметава. Фота: liga.net.

Самалёт Falcon, які належыць Рынату Ахметава. Фота: liga.net.

Сярод чартараў і прыватных самалётаў, якія пакінулі Украіну ў нядзелю — барты Рыната Ахметава і Барыса Калеснікава.

Прыватны борт на 50 чалавек таксама замовіў дэпутат прарасійскай Апазіцыйнай платформы «За жыццё» (АПЗЖ), мільянер Ігар Абрамовіч. Па звестках «Украінскай праўды» ад дзвюх крыніц з АПЗЖ і двух людзей, якім прапаноўвалі з'ехаць, гэты борт павінен быў вывезці з Кіева ў Вену сваякоў аднапартыйцаў, а таксама бізнес-партнёраў Абрамовіча.

У той жа час, хоць адзін з бартоў Ахметава вылецеў з Украіны ў нядзелю, сам алігарх пакінуў краіну яшчэ 30 студзеня рэйсам у Цюрых. У той жа дзень з'ехаў з Украіны бізнэсмэн Віктар Пінчук. Бізнэсмен і народны дэпутат Вадзім Навінскі выехаў з Украіны 10 лютага рэйсам Кіеў—Мюнхен.

Сярод тых, хто вылецеў з Украіны ў Еўропу, называюцца прозвішчы і менш вядомых па-за межамі Украіны, але таксама ўплывовых бізнэсменаў: Аляксандра Яраслаўскага, Андрэя Стаўніцэра, Вадзіма Несцярэнкі, Вадзіма Столара і Васіля Хмяльніцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0