Так будзе выглядаць станцыя «Аэрадромная», пуск якой запланаваны на наступны год. Фота: «Мінск-навіны»

— Ужо ў гэтым годзе мы плануем пачаць тунэльныя працы на другой частцы трэцяй лініі — гэта ў бок Зялёнага Луга, плошчы Бангалор. Праектныя працы дазваляюць выйсці там на пляцоўку. Калі мы не будзем займацца метро, то выдаткі будуць нашмат горшыя. У тым ліку і фінансавыя, і маральныя. Бо мабільнасць перамяшчэння па сталіцы — гэта вельмі важна для кожнага, — распавёў чыноўнік.

Раней пісалася, што на гэтым участку спачатку будуць пабудаваныя такія станцыі: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў».

Увосень 2020 года запрацавалі першыя станцыі трэцяй лініі: «Юбілейная плошча», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Вакзальная» і «Кавальская Слабада».

Па планах, новы ўчастак трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна з трох станцый адкрыецца ў 2023 годзе. Цягнікі пойдуць ад «Кавальскай Слабады» да «Слуцкага гасцінца» праз станцыі «Аэрадромная» і «Немаршанскі сад».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру