Пра гэта паведаміла начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Кацярына Янушчык, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

«Тэмпература можа быць і 39,6, і да 40 градусаў. Ліхаманіць дзіця некалькі дзён. Але трэба не панікаваць, а вымяраць тэмпературу кожныя тры гадзіны. Тэмпературу, вышэйшую за 38,5 градуса, збівайце гарачкапаніжальнымі прэпаратамі. Можна яшчэ абціраць хворае дзіця вільготнымі прахалоднымі ручнікамі».

Таксама Янушчык патлумачыла, што тэмпературу да 38 градусаў збіваць не трэба, бо ў гэтым выпадку (калі будзеце збіваць тэмпературу) у арганізма будзе менш сіл для супраціўлення вірусам.

Сярод іншых сімптомаў — рыніт, закладзены нос, кан'юктывіт, часам далучаецца кашаль. У любым выпадку, трэба пракансультавацца з медыкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру