«Мне не дазволяць выступіць у астатніх гонках на Алімпіядзе-2022 у Пекіне. Мне вельмі сумна, маё сэрца разбітае. Учора ў мяне быў адзін з найлепшых дзён у біятлоне, але раптам ён стаў найгоршым.

Мне ўсяго 25 гадоў, спадзяюся, наперадзе яшчэ шмат добрых гонак. Але паколькі ў мяне і раней былі праблемы з сэрцам, неабходна перастрахавацца. Я збіраюся пакінуць Пекін як мага хутчэй», — сказала яна.

Такім чынам, Інгрыд не выступіць у жаночай эстафеце, у квартэце яе заменіць Каралін Кнотэн, і гонцы з масавым стартам, піша «Прэсбол».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0