Фота: старонка ў Instagram прытулку

Фота: старонка ў Instagram прытулку

«Думалі пратрымацца да вясны неяк, звычайна вясной лягчэй. Людзі дапамаглі на цэлых два месяцы з хвосцікам. І ежай, і грашыма, — расказвае гаспадыня птушак Жанна. — Думаю, што лішнім сапраўды не будзе. Мы ж і вальеры будуем, і корм заўсёды патрэбны. Муж у мяне арнітолаг, я эколаг.

Птушкамі займаемся з 2013 года. Гімназіі нам не ўпершыню дапамагаюць: збіраюць корм, дзеці самі выступаюць ініцыятарамі ў дапамозе. Дарэчы, мінскія гімназіі і адзіная гімназія ў Асіповічах ужо перадалі корм. Выдатна, калі з дзяцінства прывіваецца гуманнае стаўленне да жывёл і прыроды. Валанцёраў у нас не шмат, але яны ёсць. І дарослыя, і дзеці».

Дзейнасць арганізацыі ў першую чаргу накіраваная на лячэнне, рэабілітацыю і вяртанне дзікіх птушак у асяроддзе пасялення, а таксама на ўтрыманне тых птушак, якія па шэрагу прычын не могуць быць вернутыя ў прыроду і застануцца пад апекай да канца жыцця.

Як дапамагчы прытулку, можна даведацца па спасылцы.

Чытайце таксама: 

Як легальна купіць дзікабраза ці імператарскага ўдава ў Мінску? Расказваем

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0