«Да гэтай істэрыкі мы прынялі рашэнне аб вучэннях на поўдні нашай рэспублікі. Мы іх павінны былі праводзіць самі для таго, каб вызначыцца, дзе нам трымаць невялікую колькасць войскаў у сувязі з тым, што адбываецца ва Украіне: гэты паток зброі, нашы збеглыя, фармаванне лагераў, навучанне. Адтуль ідзе прыток гэтых дыверсантаў, шчыра кажучы», — заявіў Лукашэнка»

«Мною было прынятае рашэнне: мы правядзём вучэнні і ў выніку вызначымся, на якіх кірунках нам трэба трымаць нейкія ўзброеныя сілы. Потым сустрэліся з Пуціным, і я кажу: «Давай правядзём сумесныя вучэнні». Усё ж такі СПА агульнае, шмат агульнага, навучальныя цэнтры мы стварылі: Расія дала нам зброю, C-400, «Іскандэры» і іншую сучасную тэхніку, каб мы маглі яе вывучаць, — распавёў Аляксандр Лукашэнка. — Ён пагадзіўся, кажа: «Добра, мы падключымся». Падключыліся. Дык чаго крычаць, што мы тут супраць Украіны нешта ствараем. То-бок цалкам іншы фон».

«Сёння гвалтам крычаць: «Калі выведуць войскі? (расійскія з Беларусі)». Слухайце, гэта наша справа з Пуціным. Мы ў найбліжэйшы час сустрэнемся і прымем рашэнне, калі, у якія тэрміны, па якім графіку выводзіць адсюль Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі. Гэта наша справа», — адзначыў Лукашэнка.

«Паглядзіце, што робяць амерыканцы: яны тысячамі перакідваюць да нашай мяжы, непасрэдна ў Польшчу, Прыбалтыку. Брытанцы і іншыя еўрапейскія краіны перакідваюць узброеныя сілы. Паўстае слушнае пытанне: вы калі іх выведзеце адсюль? Яны пра гэта не гавораць, а ціснуць на нас. Выведзем тады, калі вырашым з прэзідэнтам Расіі гэта зрабіць і калі скончацца тут вучэнні. Гэта мы будзем прымаць рашэнне: гэта наша тэрыторыя».

Чытайце яшчэ:

Ці магчымае ўварванне Расіі ва Украіну? Як сітуацыя будзе развівацца? Вялікі аналіз

У памежнай службе Украіны пракаментавалі адмовы ва ўездзе беларусам. Што сказалі?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру