Міністр: Пенсіі з 1 сакавіка вырастуць на 7% «для кожнага пенсіянера»
Адна з задач Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі на гэты момант — забяспечыць рэальны рост пенсій. Пра гэта ў праграме «Тыдзень» на СТБ распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
Па словах Касцевіч, пенсіі вырастуць з 1 сакавіка на 7 працэнтаў «у кожнага пенсіянера».
— Выдаткі на гэтае павышэнне з 1 сакавіка на ўвесь год — гэта будзе плюс амаль 580 млн рублёў, толькі на гэтае павышэнне. Наогул у пенсійным бюджэце запланавана больш за 16 млрд рублёў — гэта выдаткі на пенсійныя абавязацельствы дзяржавы па выплаце пенсій у гэтым годзе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ