Фота: ТАСС

«Так, такая сустрэча рыхтуецца, мы разлічваем, што да канца тыдня яна адбудзецца», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы мерапрыемства.

На сустрэчы Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць сумесныя праекты ў энергетыцы і эканоміцы. Таксама будзе абмяркоўвацца прасоўванне далейшай інтэграцыі Расіі і Беларусі.

«На парадку дня актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковых сувязяў, рэалізацыя сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай сферах, а таксама тэматыка прасоўвання інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — пазначана ў паведамленні.

Адказваючы на пытанне журналістаў, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не выключыў абмеркавання сітуацыі і затрыманай у Мінску расіянкай Сафіі Сапегі. Пяскоў падкрэсліў, што дэ-юрэ Расія можа звярнуцца да Мінскау з прапановай аб перадачы Сапегі расійскаму боку.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра вывад расійскіх войскаў пасля вучэнняў: «Гэта наша з Пуціным справа»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру