У павільёнах «ДорОрса», як кажуць самі прадавачкі, — самыя нізкія цэны на кветкі. Ружы 30 см — 1,9 рубля, 50 см — 2,6 рубля, 80 см — 3,5 рубля; цюльпаны — 1,8 ‒ 2,5 рубля.

Прадавец прызнаецца, што тыдзень-два таму кошты на кветкі крыху падраслі. Нязначна, капеек на 20-30.

— Заўсёды на 14 лютага добра бралі кветкі. Не ведаю, як будзе ў гэтым годзе, — кажа прадавец у суседнім павільёне. — Цяпер многія хварэюць, і відаць, што ў людзей менш грошай. Раней прыходзілі і бралі не задумваючыся, а цяпер лічаць, на які букет ім хопіць. Дарагія букеты таксама бяруць. Пазаўчора ў мяне тры чалавекі ўзялі па 51 ружы.

Бліжэй да прыступак перахода — сталы, заваленыя цюльпанамі. Каштуюць ад трох рублёў за штуку.

— Яны галандскія. Мы закупляем цыбуліны ў Галандыі і самі вырошчваем у Беларусі, — распавядае прадавец.

Самыя высокія цэны карэспандэнт знайшоў у фларыстычнай краме Vetka-kvetka. У сярэднім там букеты каштуюць 300 рублёў.

Цэны пачынаюцца ад 45-60 рублёў, але мяжы няма — самы дарагі букет у краме, дзе быў журналіст, каштаваў 505 рублёў. Фларыст Аліна распавяла, што з апошніх дарагіх заказаў быў кошык кветак за 1800 рублёў.

Але і кветкі там такія, што паспрабуй знайдзі цяпер дзе. Напрыклад, ёсць бэз і півоні, для якіх зусім не сезон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру