Дакладна вызначыць цяжка. Але прыбор вельмі падобны на «бактэрыцыдны рэцыркулятар паветра». А калі дакладней, то вельмі падобная прылада расійскай вытворчасці афіцыйна называецца «апрамяняльнік-рэцыркулятар паветра ультрафіялетавы бактэрыцыдны перасоўны».
«Апрамяняльнік-рэцыркулятар ужываецца для абеззаражвання паветра ў памяшканнях рознага прызначэння, — гаворыцца ў апісанні. — У працэсе працы ён прадухіляе распаўсюджванне такіх інфекцый, як грып, ВРЗ, дыфтэрыя, сухоты і многіх іншых шляхам дэзынфекцыі паветра УФ-выпраменьваннем.
Крыніцай ультрафіялетавага выпраменьвання служаць тры безазонавыя лямпы фірмы Philips з даўжынёй хвалі 254 нм. Такое выпраменьванне мае шырокі спектр уздзеяння на мікраарганізмы, уключаючы бактэрыі, вірусы, грыбы і споры.
Апрамяняльнік можа выкарыстоўвацца ў якасці заключнага звяна ў комплексе санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў пры падрыхтоўцы памяшкання да працы. Але асноўная яго задача — функцыянаванне ў памяшканнях, дзе патрабуецца пастаянная падтрымка асептычных умоў у прысутнасці людзей.
Таксама рецыркулятар прызначаны для выкарыстання ў памяшканнях з павышанай рызыкай распаўсюджвання захворванняў, якія перадаюцца паветрана-кропельным і паветраным шляхам».
Калі вы збіраецеся берагчыся ад каранавіруса гэтак жа старанна, як Пуцін, то можаце сабе дазволіць. Рэцыркулятар такой мадэлі расійскай вытворчасці каштуе каля 200 даляраў.
Чытайце яшчэ:
Перад прыездам Пуціна на Піскароўскіх могілках дэзынфікавалі снег
Стол, за якім Пуцін і Макрон праводзілі перамовы, стаў аб’ектам для жартаў у сацсетках





