«Сёння фрыстайлістка Ганна Гуськова, якая падпісала ліст за сумленныя выбары, заваявала срэбраны медаль на Алімпіядзе ў Пекіне. Я віншую Ганну і жадаю ёй яшчэ шмат медалёў і перамог.

І ў гэты ж час я спачуваю тым спартсменам, якіх прымусілі запісваць «пакаянныя» відэа, дзе яны на фоне сцяга апраўдваюцца, што не прынеслі краіне медалёў. Сама практыка гэтых відэа прыніжае чалавечую годнасць. Спартсмен, які не заваяваў медаль, не становіцца ад гэтага «злачынцам». Паразы-таксама частка спорту, і атлеты не павінны апраўдвацца за іх.

Усім нам патрэбная краіна, у якой каштоўны кожны беларус, незалежна ад таго, ці выйграў ён медаль, ці лаяльны ён ўраду і ці кажа ён услых аб тым, што думае», — гаворыцца ў лісце Ціханоўскай.

У беларусаў на Алімпіядзе пакуль два медалі: срэбра Ганны Гуськовай і срэбра Антона Смольскага ў біятлоне.

Чытайце таксама:

Ганна Гуськова выйграла срэбра Алімпіяды ў Пекіне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру