З нагоды пяцігоддзя мясцовай епархіі па блаславенні ўладыкі Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма адбыўся паветраны хросны ход над горадам.
Удзел у ім узялі каля дзесяці святароў на чале з протаіерэем Сяргеем Каравінскім, які выконвае абавязкі сакратара епархіі.
На самалёце Ан-2 мясцовага аэраклуба ўдзельнікі паветранага хроснага ходу цягам паўгадзіны абляталі храмы, лясны масіў, дзе месціцца дзіцячы епархіяльны дзіцячы лагер адпачынку, ды блаславілі горад святым крыжом.
Пазней, ужо на зямлі, адбылася служба.





