Фота: старонка ў Інстаграме Кахно

Дзмітрый напісаў, што гэтае архіўнае фота было зробленае ў Рыме пасля прапановы рукі і сэрца.

У каментарыях многія адзначылі, што пара шыкоўна выглядае і амаль не змянілася. Але былі і тыя, хто не ацаніў такую адкрытасць.

«На тое яно і асабістае, каб не рабіць яго публічным», — пісалі некаторыя.

«Не трэба хавацца і хаваць, — пракаментаваў «НН» ў адказ Дзмітрый. — Зашораны чалавек горшы за адкрытага. Калі вы звернеце ўвагу на хэйт-каментарыі, вы ўбачыце, што ў іх скразіць заціснутасць.

У гэтым фота ў першую чаргу свабода. Свабода мысліць — гэта прыгожа, свабода адзявацца — гэта прыгожа, свабода голага цела, прыкрытага рукой, — гэта таксама прыгожа. Многім, і асабліва беларусам, вельмі не хапае свабоды. Не толькі ў межах краіны, але і ў межах уласнай свядомасці. Думайте свабодней, і абяцаю: стане лягчэй дыхаць».

Чытайце яшчэ:

Чаму жанчыны імітуюць аргазм? Вось адказ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру