Мікалай Анціпаў, заснавальнік і рэдактар makeout.by.

Мікалай Анціпаў напісаў:

«Учора атрымаў ліст аб пачатку ліквідацыі ўстановы MAKEOUT у Беларусі. Нягледзячы на тое, што ўстанова даўно не чыніць актыўнай дзейнасьці, я чакаў, пакуль яны самі прыйдуць. Прыйшлі».

MAKEOUT — фемінісцкі антыдыскрымінацыйны праект пра гендар і сэксуальнасць, накіраваны на павелічэнне бачнасці і ўсвядомленасці, а таксама на ўмацаванне ЛГБТК і іншых уразлівых групаў, якія сутыкаюцца з дыскрымінацыяй па прыкмеце сэксуальнай і гендарнай ідэнтычнасці. Ён мае свой сайт Makeout.by.

За апошнія паўгода беларускія ўлады ліквідавалі 275 грамадскіх арганізацый, і працэс працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру