Мікалай Казека.

— Ганна рэалізавала свой патэнцыял. Вядома, умовы для спаборніцтваў былі досыць цяжкія. Я разумею і бачу, што многае было зроблена дзякуючы валявым намаганням Ані, — пракаментаваў выступ спартсменкі Мікалай Казека. — Яна была зараджаная на барацьбу падчас кожнага скачка. Было відаць, што яна цалкам аддавалася.

— Што рабілася ў вас на душы, калі зразумелі: у Ганны медаль?

— Я вельмі радаваўся. Аня перыядычна мне тэлефанавала. Мы ўвесь час былі ў кантакце, [я] падтрымліваў яе. Часам пасля трэніровачных працэсаў яна задавала складаныя пытанні, — расказвае трэнер і кажа, што апошні раз яны размаўлялі тры дні таму. Пра што менавіта — не агучвае, але жартуе: «Парады пайшлі на карысць». — Яна заваявала срэбраны медаль тым жа скачком, што і золата ў карэйскім Пхенчхане.

— Скакалі ад шчасця, калі зразумелі — медаль?

— Я не скакаў, — усміхаецца Мікалай Казека, — але душа скакала.

— А быў невялікі сум ад таго, што ад першага месца Ганну аддзяліла зусім няшмат?

— Спаборніцтвы для Ані складваліся не зусім гладка. Я думаю, варта задавольвацца тым, што ёсць. Як напісана ў Бібліі, будзь задаволены малым. А тут не малы, гэта ўсё-такі срэбраны медаль. Гэта плён нялёгкай працы.

— Упершыню за столькі гадоў вы — не на Алімпіядзе, не побач са спартоўцамі. Як яно?

— Там — усе мае вучні: і трэнеры, і спартсмены. Гэта ўсе тыя, з кім я працаваў. У кожным з іх часцінка маёй працы. Я вельмі задаволены тым, што справа працягваецца. Гэта перш за ўсё. Што тое, што пачыналася з нуля, яно не заглухла з-за адной, скажам так, дурноты. Значыць, яно было моцным. Значыць, закладзены моцны падмурак. І я задаволены, што гэты падмурак закладваў я.

— Ужо звязваліся з Ганнай?

— З ёй цяпер не звяжашся. У яе допінг-кантроль, але я адправіў ёй СМС. Напісаў: «Аня, віншую».

— А з роднымі Ганны ўжо паспелі пагаварыць? Як яны?

— Размаўляў з хроснай маці. Яна сказала, плача ад шчасця. А мама Ані тэлефон адключыла.

— А вы самі як будзеце святкаваць?

— Заўтра пачынаюцца мужчынскія спаборніцтвы, яшчэ ранавата святкаваць, — жартуе Мікалай Іванавіч. — Яшчэ ідзе барацьба, але, вядома, гэты момант мы адзначым.

Нагадаем, пасля выбараў-2020 Мікалай Казека выступіў супраць гвалту, за што і пацярпеў. Цяпер Мікалая Іванавіча фактычна не дапускаюць да трэніровак, ён займаецца толькі метадычнай працай. Спартсмены пісалі ў падтрымку трэнера калектыўны зварот, але гэта не змяніла сітуацыю. Са зборнай працуюць Дзмітрый Дашчынскі і Міхаіл Курловіч.

Чытайце таксама:

Ціханоўская павіншавала Гуськову з медалём і заступілася за спартоўцаў, якіх прымусілі запісваць «пакаянныя» відэа

Ганна Гуськова выйграла срэбра Алімпіяды ў Пекіне

Няўдалы бізнэсмен і трэнер зборнай. Чым займаюцца цяпер былыя беларускія зоркі зімовых Алімпіядаў

Гонар за фрыстайл і біятлон ды гульні пад БЧБ. Як раней Беларусь выступала на зімовых Алімпіядах і чаго чакаць цяпер?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру