Актывістаў адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе спачатку правялі гутарку, а пасля з 12-й да 17:30 замкнулі ў камеры. Пасля таго і Кулакова, і Навумаву адпусцілі.
Падчас гутаркі міліцыянт паведаміў актывістам, што іх затрыманне звязанае з будучым рэферэндумам.
Такія «прафілактычныя» затрыманні апазіцыйных актывістаў перад значнымі падзеямі ў Беларусі практыкуюцца ўжо не першы год.
Сёння такая самая гісторыя здарылася з мінчуком Яўгенам Батурам, якога а 10-й гадзіне затрымалі, а пасля выпусцілі:
«Я пакуль не разумею, што гэта, але Жэня толькі што прыйшоў дамоў. Без шнуркоў і ўсіх завязак. Праседзеў у РУУСе 6,5 гадзін», — напісала пад вечар ягоная жонка, журналістка Дзіяна Серадзюк.
Чытайце таксама:
У Мінску затрыманы грамадскі актывіст Яўген Батура





