Марына Касінерава стварыла сайт, праз які людзі наўпрост дапамагаюць рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем'ям.

Марына Касінерава стварыла сайт, праз які людзі наўпрост дапамагаюць рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем'ям.

Сілавікі сёння зранку прыйшлі з вобшукам да Людмілы Насенка ў Бабруйску.

58-гадовая Людміла працуе ў кнігарні. Сям'я звязвае ператрус з дзейнасцю прапісанай у кватэры дачкі Марыны Касінеравай. Марына — актывістка левага руху, з 2020 года працуе ў замежжы. Яе заўважная дзейнасць — стварэнне сайта Dissidentby.com, адной з самых вычарпальных крыніц інфармацыі пра палітычных зняволеных у Беларусі. З 2021 года ўнутры Беларусі ўлады яго заблакавалі. Ëн даступны толькі праз VPN.

Акрамя таго, Людмілу Насенка выклікалі на допыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Ордар на вобшук быў па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Пры вобшуку забралі тэлефон, планшэт, іншую тэхніку. Больш звестак пакуль няма.

У спісах палітзняволеных Dissidentby.com — 1670 чалавек. На сайце размешчаныя рэквізіты для надання прамой дапамогі гэтым людзям, а таксама іх сем'ям.

Удакладненне. У пачатковай версіі артыкула прозвішча Людмілы Насенка было памылкова пазначана як Касінерава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2