«Яна аргументавала гэта тым, што заражэнне адбылося з-за прэпарату, які прымаў яе дзядуля», — сказаў Освальд. Паводле яго слоў, 15-гадовая спартсменка расказала аб гэтым на слуханнях у Спартыўным арбітражным судзе, які дазволіў фігурыстцы працягнуць выступленне на Алімпіядзе.

Эксперт у фармакалогіі, з якім размаўлялі журналісты, назваў гэтую версію непераканаўчай, паколькі трыметазідзін распускаецца толькі ў кішэчніку, а перадаць яго бытавым шляхам нельга.

15 лютага на Алімпіядзе пройдзе кароткая праграма ў фігурыстак, а 17 лютага — адвольная праграма.

Калі Каміла Валіева зойме адно з прызавых месцаў, то, паводле рашэння МАК, цырымонію ўзнагароджання праводзіць не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0