Прычым падчас першага і другога этапаў беларусы ішлі і другімі, і трэцімі (паспяхова прабеглі і адстраляліся Лабастаў і Лазоўскі).

Аднак Максім Варабей заваліў другую стральбу, выкарыстаўшы і тры дадатковыя патроны і пайшоўшы на два штрафныя колы, у выніку ён перадаў эстафету дзявятым.

Антон Смольскі фінішаваў восьмым. Адставанне ад першага месца склала адну хвіліну 59 секундаў.

Выйграла эстафету зборная Нарвегіі з вынікам адна гадзіна 19 хвілін 50,2 секунды.

Расія ўпэўнена ішла пасля трох этапаў першай, але Эдуард Латыпаў, што бег на апошнім этапе, пайшоў пасля другой стральбы на два штрафныя колы.

Францыя — другая (+27,4 секунды), Расія — трэцяя (+45,2). 

*** 

Заўтра пройдзе эстафета ў жанчын (пачатак у 10:45 па мінскім часе), таксама ў сераду пройдзе фінал у мужчынскім фрыстайле (а 14-й).

У Беларусі на Алімпіядзе два медалі: срэбра Ганны Гуськовай у фрыстайле і Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы ў біятлоне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0