У гістарычным цэнтры Таліна турысты змогуць расплачвацца як эстонскай кронай, так і еўра.
Праўда, пакуль што толькі ў кавярнях і рэстарацыях.Нягледзячы на тое, што згодна з заканадаўствам разлікі ў Эстоніі могуць ажыццяўляцца толькі ў нацыянальнай валюце, улады вырашылі зрабіць крок наперад да еўра. Незаконнай будзе лічыцца толькі адмова прадаўца прымаць эстонскія грошы.
Літва, Латвія, Эстонія спадзяваліся ўступіць у еўразону ўжо ў 2004 годзе, адразу пасля далучэння да Еўрасаюза. Іх спадзяванні не спраўдзіліся, бо дзяржавам не ўдалося стрымаць інфляцыю на належным узроўні.
Па меркаванні экспертаў, еўра як дзяржаўная валюта не з'явіцца ў Прыбалтыцы раней за 2012-1013 гады.





