«Мы з вамі былі сведкамі вайны ў Еўропе… У Югаславіі. Буйная вайсковая аперацыя з нанясеннем ракетна-бомбавых удараў па адной з еўрапейскіх сталіц, па Бялградзе… Без санкцыі Рады Бяспекі ААН», — нагадаў з усмешкай Пуцін.

З ягоных слоў, гэта «вельмі дрэнны прыклад», які Расія нібыта не хацела б паўтараць у дачыненні да Украіны.

«Хочам мы гэтага, ці не? Вядома, не», — заявіў расейскі прэзідэнт.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што

далейшыя дзеянні Расіі ў дачыненні да Украіны залежаць ад таго, ці пойдуць ЗША і Паўночнаатлантычны альянс на выкананне патрабаванняў Крамля.

Такім чынам прэзідэнт Расіі вырашыў правесці паралелі паміж сітуацыяй ва Украіне і ў Югаславіі, намякнуўшы пра магчымы варыянт расійскай агрэсіі супраць Украіны:

без адкрытага ўварвання войскаў, але з бамбардзіроўкай стратэгічных і вайсковых аб'ектаў.

Ці карэктна параўноўваць сітуацыю ва Украіне і Югаславіі? Абсалютна некарэктна.

Аперацыя НАТА супраць рэжыму Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі ў 1999 годзе была адказам на этнічныя чысткі супраць баснійскіх мусульман, а пасля — і косаўскіх албанцаў.

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі пацвердзіў адказнасць югаслаўскіх службаў бяспекі за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да албанскага насельніцтва Косава.

Шматлікія албанскія культурныя аб'екты ў Косаве былі знішчаныя падчас Косаўскай вайны, што з'яўлялася ваенным злачынствам.

Умяшанне НАТА было класічнай гуманітарнай інтэрвенцыяй, неабходнай для спынення генацыду насельніцтва.

Вынікам аперацыі НАТА супраць Югаславіі стала спыненне этнічных чыстак і вайны ў Косава.

Ва Украіне і блізка няма нічога падобнага.

У адрозненне ад Югаславіі часоў Мілошавіча, Украіна з'яўляецца дэмакратычнай дзяржавай, у якой няма ні этнічных чыстак, ні сістэмнай дыскрымінацыі нацыянальных меншасцяў. Прэзідэнтам Украіны з'яўляецца рускамоўны яўрэй.

Хоць Крэмль і спрабуе надаць канфлікту на Данбасе этнічную афарбоўку (маўляў, рускае насельніцтва выступае супраць «кіеўскіх нацыяналістаў»), гэтае тлумачэнне канфлікту нікуды не вартае.

На тэрыторыі, падкантрольнай Украіне, спакойна жывуць мільёны этнічных рускіх, і ім не пагражаюць ні этнічныя чысткі, ні сістэмная дыскрымінацыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру