У Беларусі змалочана 1 мільён 338 тысяч гектараў, перадае БЕЛТА.

Гэта складае 58% ад плана. Па тэмпах жніва наперадзе Заходняя Беларусь. Брэстчына намалаціла 74%, а Гродзеншчына 66%. Далей ідуць Гомельшчына (64%), Міншчына (57%), Магілёўшчына (47%) і Віцебшчына (40%).

Сярэдняя ўраджайнасць пакуль складае 39,11 цэнтнера з гектара, і гэта на 1,44 цэнтнера больш у параўнанні з аналагічнай датай летась.

СПК «Прагрэс-Верцялішкі» (Гродзенскі раён) пакуль застаецца застаецца лідэрам гонкі за ўраджайнасць.

Тут змалочваюць па 82,4 цэнтнера з кожнага гектара. Гэта ў 2 разы больш, чым у сярэднім па краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?