Міністр фінансаў Антон Сілуанаў і прэм'ер Міхаіл Мішусцін. Фота vedomosti.ru

Міністр фінансаў Антон Сілуанаў і прэм'ер Міхаіл Мішусцін. Фота vedomosti.ru

Таксама Расія гатовая разгледзець прапановы Беларусі па дапамозе ў рэфінансаванні знешняга доўгу на фоне знешніх цяжкасцяў, з якімі сутыкнулася краіна.

«Мы тут гатовыя разглядаць прапановы беларускіх нашых калег, партнёраў па пытаннях дапамогі рэфінансавання даўгавых абавязацельстваў перад Расіяй. У якім фармаце гэта будзе, ці часткова гэта будзе праз Еўразійскі фонд, ці гэта будуць знешнія дзяржкрэдыты — гэтае пытанне мы вырашым», — сказаў Сілуанаў.

Ён растлумачыў, што ў першую чаргу гаворка можа ісці аб рэфінансаванні доўгу прыкладна ў $1 млрд у год перад РФ і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0