Фота Радыё Свабода
Чэшская Рэспубліка вырашыла павысіць узровень свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.
Спадар Іржы Карас, які з’яўляўся Часовым Павераным у справах Чэшскай Рэспублікі, быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Чэшкай Рэспублікі ў Беларусі.
Да выканання функцый пасла ён прыступіць пасля перадачы даверчых граматаў прэзідэнту Беларусі.
Беларусь і Чэхія ўсталявалі дыпламатычныя стасункі ў 1993 г. У 1994 г. было адчынена пасольства Чэхіі ў Мінску. Колькасць супрацоўнікаў пасольства была павялічаная ў 2000 г., калі паміж Беларусьсю і Чэхіяй быў уведзены візавы рэжым, паведамляе Радыё Свабода.
Карас працаваў у Мінску ад 2007 консулам у чэшскім пасольстве ў Мінску. У ліпені 2008 г. быў прызначаны часовым павераным у ліпені 2008 г.
***
Іржы Карас нарадзіўся 30 ліпеня 1942 года. У 1968 годзе закончыў эканамічны факультэт Сельскагаспадарчага інстытута ў Празе. У 1975 годзе за «антысавецкую і антысацыялістычную дзейнасць» быў выключаны з Карлава універсітэта, дзе завочна вучыўся на юрыдычным факультэце. Вучобу закончыў у 1990 годзе, у 1991 — атрымаў ступень доктара.
У 1990—2006 гадах быў членам Палаты дэпутатаў парламента Чэхіі ад Хрысціянска‑дэмакратычнай уніі — Чэхаславацкай народнай партыі. Уваходзіў у склад міжнароднага камітэта, працаваў намеснікам старшыні пастаяннай дэлегацыі чэшскага парламента ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ і старшынёй падкамітэта па сувязях з суайчыннікамі ПА АБСЕ.
У 2006 годзе стаў дзяржаўным дарадцам у Міністэрстве замежных спраў Чэхіі.
Валодае рускай, нямецкай, англійскай і французскай мовамі.





