Дзінара Алімбекава. Фота з яе Інстаграма
З-за марозу гонка пачнецца ў пятніцу, 18 лютага, у 10:00 па беларускім часе, а не 19 лютага ў суботу, як планавалася раней.
Мужчынская гонка пройдзе згодна з раскладам 18 лютага ў 12:00 па беларускім часе. Такім чынам, абодва мас-старты на Гульнях адбудуцца ў адзін дзень.
Ад Беларусі ўзяць удзел у гэтых гонках маюць права Ганна Сола, Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі.
У Беларусі на Алімпіядзе два медалі: срэбра Ганны Гуськовай у фрыстайле і срэбра Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы.