Фота: Памежная служба Польшчы

Фота: Памежная служба Польшчы

Працы па ўзвядзенні агароджы пачаліся ў студзені. Частку плота паказалі падчас прэс-канферэнцыі ў вёсцы Тоўшчы (Tołcze) Падляскага ваяводства.

Перыметр будуць маніторыць з дапамогай камер вонкавага назірання і датчыкаў руху. Яшчэ для памежнікаў побач з плотам паставяць дзяжурныя вышкі.

Усяго на беларуска-польскай мяжы польскія ўлады хочуць усталяваць 186 кіламетраў плота з 22 праходамі для сцежак дзікіх жывёл. Раней паведамлялася, што над 5-метровай секцыяй яшчэ нацягнуць калючы дрот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0