Па словах Берберана, у Беларусі пераклейваюць этыкеткі на насенні заходнееўрапейскіх вытворцаў і перапрадаюць, у тым ліку армянскім фермерам, паведамляе news.am.

«Гэтая краіна штораз заяўляе аб элітарным насенні бульбы, хоць займаецца звычайнай падробкай насення з Еўропы, мяняючы этыкетку і прапаноўваючы, у тым ліку армянскім фермерам, насенне па 180 драмаў (30 цэнтаў) за 1 кг. Яны не маюць права прадаваць гэта насенне пад сваім іменем, бо гэта ўласнасць у асноўным нідэрландскіх кампаній», — сказаў Берберан.

Ён заклікаў армянскіх фермераў не купляць беларускае насенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0