Уладзіміра Краўчанку сілавікі забралі з заняткаў у школе, дзе ён працуе. Праваабаронцу завезлі ў аддзяленне міліцыі і склалі пратакол паводле арт. 19.11 КААП РБ — за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Праваабаронцы паведамляюць, што падставай затрымання, хутчэй за ўсё, сталі ілюстрацыі з лагатыпам тэлеканала, прызнанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім. Гэтыя выявы былі знойдзеныя ў ноўтбуку ці смартфоне.

Затым Уладзіміра Краўчанку адпусцілі, але паведамілі яму, што судовы працэс па яго справе адбудзецца 17 лютага ў 14:30 у судзе Ленінскага раёна.

У гэты ж час у судзе Магілёўскай вобласці пачнецца суд з нагоды ліквідацыі грамадскага аб'яднання «Магілёўскі праваабарончы цэнтр», дырэктарам якога Уладзімір Краўчанка з'яўляецца. Такім чынам, у выпадку суда па адміністрацыйным пратаколе за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, Краўчанка можа не патрапіць на суд па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0