Юніс Кенедзі, падчас адкрыцця Алімпійскіх гульняў для разумова адсталых людзей, 1973 г.
Юніс Кенедзі Шрайвер з мужам Саржэнтам, дачкой Марыяй і зяцем Арнольдам, фота nytimes.com
Сястра былога прэзідэнта ЗША Джона Кенедзі Юніс Кенедзі Шрайвер памерла ў горадзе Хайаніс (штат Масачусетс) ва ўзросце 88 гадоў.
Юніс Кенедзі Шрайвер з’яўляецца таксама цешчай губернатара Каліфорніі Арнольда Шварцэнегера.
Яна была шпіталізаваная ў пятніцу ў крытычным стане.
***
Юніс Кенедзі Шрайвер была ініцыятарам Алімпійскіх гульняў для разумова адсталых людзей.
Першыя такія гульні прайшлі ў яе маёнтку. У 1984 г. Юніс Кенедзі была ўзнагароджана найвышэйшай грамадзянскай узнагародай ЗША – Прэзідэнцкім медалём свабоды, які ёй уручыў Рональд Рэйган.
Кенедзі-Шрайвер кіравала фондам імя Джозэфа Кенедзі-малодшага, названага ў гонар брата, што загінуў на Другой сусветнай вайне. Фонд спансаваў навуковыя даследаванні па барацьбе з адхіленнямі ў разумовым развіцці і па палягчэнні жыцця разумова адсталых людзей.
«Я буду сумаваць па ёй кожны дзень, але я ведаю, што яе душа жыве ў яе цудоўных дзецях і унуках, а таксама ў мностве людзей, жыццё чыіх яна змяніла», – сказаў Арнольд Шварцнегер.





