Да гродзенскага палітвязня, журналіста Дзяніса Івашына, які з 12 сакавіка 2021 года знаходзіцца за кратамі, чарговы раз не пусцілі на спатканне яго жонку Вольгу Івашыну.

Заяву на спатканне Вольга Івашына пісала больш за тыдзень таму. Пра гэта яна распавяла журналістам «Радыё Рацыя»:

«Гэта была мая заява. Спатканне чарговае ўжо, там я ўжо не ведаю колькі. Я яе дасылала разам са сваёй заявай пра тое, што я адмаўляюся даваць паказанні. Паколькі мяне хацелі бачыць, я ім даслала гэтую заяву — адмову даваць паказанні.

Вырашыла, што чарговы раз напішу, папрашу ўбачыць Дзяніса. Але мне адказалі, што падстаў, як звычайна, няма».

Ужо амаль 5 месяцаў ад Дзяніса няма лістоў, але Вольга таксама піша і іншым палітвязням:

«Некалькі разоў пісала Алесю Пушкіну. Ён адказвае, паштоўку дасылаў да Дня святога Валянціна. Пісала Паўлу Севярынцу, адказ быў раз ці два».

Вольга Івашына просіць паведамляць ёй у сацсетках пра тое, калі хтосьці лістуецца з Дзянісам. Яна спадзяецца, што хоць камусьці ўдалося прабіцца праз блакаду, якую стварылі следчыя органы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0