«Мы ехалі па вуліцы Народнага Апалчэння ў левай паласе. Справа нас абагнаў БМВ. Падняўшы пылюгу, гнаў з хуткасцю кіламетраў 100-120, — кажа відавочца. — І на скрыжаванні ён не паспеў затармазіць і ўрэзаўся ў людзей. Ён збіў траіх: двух мужчын і жанчыну, яны разляцеліся, як кеглі. Усе трое ва ўзросце, недзе па 50-60 гадоў.

Мы спыніліся, уключылі аварыйку, муж пабег на месца здарэння. Там ужо пачалі збірацца людзі, хто выклікаў ДАІ, хто хуткую. Усе ў шоку: хто плакаў, хто крычаў. 

Кіроўца выйшаў з БМВ, аднаго з пацярпелых закінуў на задняе сядзенне, закрыў дзверы, сеў у машыну — і сарваўся з месца на чырвонае святло цераз скрыжаванне.

Чаму ён забраў менавіта таго мужчыну, я не ведаю. Можа, проста таму, што той пацярпелы ляжаў бліжэй за астатніх да дзвярэй кіроўцы.

У пацярпелых была кроў і разбітыя галовы. Жанчына паднялася амаль адразу, мужчына нейкі час ляжаў. Пасля яму дапамаглі падняцца, павялі кудысьці прысесці, пакуль едзе хуткая.

Мы дачакаліся ДАІ, муж аддаў ім флэшку з нашага відэарэгістратара. Яе даішнікі пасля вярнулі, але выдалілі ўсе запісы. Далей мы з’ехалі па сваіх справах».

Мясцовыя інтэрнэт-суполкі пішуць, што БМВ звярнуў у адзін з двароў, дзе кіроўца высадзіў з машыны пацярпелага, а сам спрабаваў збегчы, але яго затрымалі.

«Ён збягаў, за ім гналіся трое мужчын, — гаворыць відавочца затрымання. — Мужчыны яго дагналі. Я выйшла на вуліцу да суседкі і бачыла, што каля машын ДАІ і аховы быў мужчына з разбітым тварам».

У той жа двор прыехала і наша першая суразмоўца. 

«Пасля мы з мужам паехалі, як аказалася, якраз у той двор, дзе злавілі таго кіроўцу, — кажа жанчына. — Муж падыходзіў да ДАІ, бачыў, што міліцыянты паставілі таго кіроўцу на капот. Ён выглядаў п’яным, у машыне ў нагах пад стырном валялася бутэлька гарэлкі 0,7 літра. Кіроўца — малады хлопец, на выгляд яму недзе 30-35».

Чытайце яшчэ:

Каля Мікашэвічаў легкавік раздушыла вайсковым грузавіком ВІДЭА

На МКАД здарылася аварыя адразу з 10 машынамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру