У інтэрв'ю нацыянальнаму тэлеканалу Qazaqstan Такаеў сказаў:

«Што тычыцца нашай мовы, то мы і яе захаваем. Інакш і быць не можа, бо ў самыя складаныя моманты гісторыі мова захавалася дзякуючы нашым мудрым продкам, дзякуючы нашаму народу».

Разам з тым Казахстану, паводле Такаева, патрэбная моўная рэформа:

«І тут справа не ў больш хуткім пераходзе на лацінскую графіку. Да гэтага пытання варта падысці з усёй сур'ёзнасцю. Неабходная дбайная экспертыза. Нельга спяшацца ў такіх пытаннях, як моўная палітыка, бо гэта вельмі адчувальная тэма».

У 2017 годзе экс-прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб паэтапным пераводзе казахскай мовы з кірыліцы на лацінку да 2025 года. У студзені 2021 года ўрад Казахстана заявіў, што пераход на лацінку пройдзе з 2023 па 2031 год. Цяпер, магчыма, тэрміны яшчэ больш ссунуцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру